Ранак зимовы
І свежасцю пахне, ды цісне мароз.
Зусім немагчыма з натхненнем змагацца,
І хочацца бегчы да белых бяроз.
У сонечных промнях прастор ярка ззяе,
А лыжы бягуць, задзіраючы нос.
Душа ад палёту няспынна спявае,
Анёл бы з-за хмарак ёй крылы прынёс.
Зноў ранак зімовы. У сэрцы каханне,
І хочацца крыкнуць на ўвесь белы свет
Аб тым, што спяшаюся я на спатканне
З бялюткім тым цудам, які даў сусвет.
Я ў покрыве цудным, бы ў вечнасці белай,
І дыхаць так лёгенька - шчасцейка час!
Зямелька прыкрыла сняжком сваё цела,
А неба вянчае сняжынкамі нас.
31.01.2018 г.
Свидетельство о публикации №118013105118