Ана Болик. Снег в поле. Уа. Бел

Снег у полі, снег у полі, замяло шляхі,
Вёрсты-вехі, вехі-вёрсты – снегу пад пахі…
Не відаць канца і краю, колькі не глядзі.
Адзінокі ў цэлым свеце, у поле не хадзі.

А за снежнай завірухай бачны аганёк,
Весяліцца месяц у небе і  пяе ў ражок.
Можа гэта бескарысна, каклі так, няхай,
Не знайду сваёй дарогі – дома не чакай…
 
Сабяру тады зноў сілы –  чалавек слабы
Дапаможаш, ты мне поле, мы ж адной журбы.
Глупства, што я спатыкнуўся, страха  не баюся,
Епітым'ю стану правіць, веру – не саб'юся…
 
Ты распавядзеш, падкажаш, дзе лягчэй прайсці
Калі цяжкія  дарогі, простых не знайсці.
Калі жыць, так жыць з размахам: ліха ўсё любіць,
Мацюкацца, так са смакам; калі піць, дык піць…

Весяліся Русь матуля, святкуе народ,
А душа яна такая, як із году ў год.
Выйду ў поле, усё ж выйду ў белыя шляхі,
Ох, ты доля, мая доля, гора і грахі…
 
Неба грэшным дорыць цуды і зямлю, і бэз,
Сам сябе знайду калісьці… дапаможа лес.

   Перевёл Максим Троянович


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →