***
Выракі часу, зямлі, народа.
Сэрцы свае прадалі Расеі --
Нішчаць усё, што дае прырода.
Колькі ж сягоння такіх пачвараў
Вырасла ў часе безмоўным, шэрым?
Тут не пачуеш народных мараў,
Не адшукаеш сапраўднай веры.
Гэта яны, як прышчы на целе,
Смокчуць і смокчуць з народа сілы.
Цмокі прывыклі хавацца ў ценю,
Туі для ценю саджаць ля вілы.
Вырвуцца промні з-за чорных хмараў,
Будзе надзея гарэць лучынай --
Мова народа і продкаў мара
Німбам асвецяць твой шлях, Айчына.
Свидетельство о публикации №118013011145