Лес адтау, бы паднядзелiуся...

***
Лес адтаў, бы паднядзеліўся:
Строгім і прыгожым стаў.
І куды зіма падзелася?
Снег амаль зусім растаў.

Пазіраюць хаты мокрыя
Са здзіўленнем на палі.
І ляцяць вятры вільготныя
Па-над хвалямі раллі.

Снег растаў, іду па купінах
Рыжай леташняй травы.
А душа імглой ахутана,
Як туманам – паплавы.

29. 01. 2018 г.


Рецензии