Павязка
гнеў хваляю расце,
і бел-чырвона-белая
павязка на руцэ.
Шляхі гараць нязводныя,
разруха, пыл вакол.
І крумкачы галодныя
спускаюцца на дол...
Там душы пакалечаны
разарваны яны,
як неба над Нямеччынай
у першы дзень вясны...
Глядзіць наперад зоркая
валькірыя Скёгуль,
і льецца песня горкая
паміж смяротных куль.
Там пэўна... са світанкамі
квітнее родны схіл...
арлы вісяць над танкамі,
прабач, няма больш сіл.
Ты шмат для мяне значыла,
і шмат, мне сіл дала.
Ты бачыла, усё бачыла
прыгожая зямля...
Разбіта сэрца смелае,
тры кулі ў галаве.
І бел-чырвона-белая
павязка на траве.
Свидетельство о публикации №118012803744