Не хачу аб табе...
Не хачу аб табе
Я ні з кім гаварыць…
У зімовай імгле
Я хачу з табой быць,
Каб кахаць і тварыць,
Каб тварыць і кахаць,
Абдымаць, цалаваць
І сумненні прагнаць,
Што ў зімовай імгле,
У імгле гэтай снежнай
Твая ноч без мяне
Будзе гэткай жа грэшнай…
Не хачу аб табе
Я ні з кім гаварыць,
Каб ні кроплі цябе
Мне ні з кім не дзяліць.
28. 01. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118012810553