Прыгожы дзень святла вiно...

***
Прыгожы дзень святла віно
Ліе сцюдзёнае на студзень.
Бязлюдны дзень. Глядзіць акно
На лес, што, як пірог на блюдзе,
На ўзгорку тоіцца, ляжыць,
Нібы туды яго паклалі…
Прыгожы дзень ідзе, бяжыць
І свецяцца бяроз каралі
Ў халодным студзеньскім святле…
Зраблю хоць крок, хоць не да лесу,
А да акна, бо там на шкле –
Сняжынка. Хто яе павесіў?

24. 01. 2018 г.


Рецензии
Мелагучна!!!

Вера Кононенко   24.01.2018 12:35     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй! :)

Юрий Боровицкий   25.01.2018 20:30   Заявить о нарушении