***

Парны вільготны пакой
рознакаляровымі рознаполымі вуснамі
кашляе рагоча выкрыквае
цвыркае маўчыць есць
шэпча чужыя рыфмы
п'е чужыя ўспаміны
пра вучобу каханне растанні
расчараванні выбухі адарваныя ногі
раструшчаныя галовы
кроў кроў кроў
чырвоныя пашпарты
забітыя даносамі плёткамі
аблуднай верай у права
партыю правільнасць праслаўленне
пппппппппппппппппппаступовая
прападанне ў галаве
прывітанне іншага ў люстры
пісанне па ночах крывёй
на паперы падлозе пад ложкам
пужанне таго трыцяга
які глядзіць калі цалуеш бёдры
саракалетняй дзяўчынкі
пазней пішаш пішаш пішаш
як нехта іншы піша тваімі рукамі
і ляціш галавой у Сену
альбо ў пятлю
альбо бацькавае ружжо
блытае тваю галаву з мішэняй
ты глядзіш на самотных дзяцей з падвала
ляжыш у сваім блявоцці
о сэрца бліжэй ніж раней
о кончык языка і блакітная скура
толькі ты ўсё роўна жывеш
на зло сабе
пакой думае табой
пытанні згінаюцца табой
ты жывеш кожны год
кожны год пішашся на запясцях
альбо кладзешся ў станікі
жыццё праз паміранне
 


Рецензии