Мая Айчына
Гэта роднае мілае слова,
Што спяваюць гаі і дубровы,
Пра яго на бацькоўскім палетку
Размаўляюць вясновыя кветкі
І ўсё шэпча лісточку галіна
Маё роднае слова – Радзіма.
Як жа жыць без цябе, аб табе не спяваці,
Калі ты засталася ў падарунак ад маці.
Ты – якая ты ёсць,
Мне і іншай не трэба
Ты - душы прыгажосць,
Ты – блакітнае неба.
Аб тваёй сціплае красе
Гаворыць раніца расе.
Я чула, як у полі вецер
Казаў: “Ты лепш за ўсіх на свеце.”
Вось толькі дуб стаіць магутны
Ён не забудзе дзён пакутных,
Калі па роднае зямлі
Баі страшэнныя ішлі.
Не маем мы права ўсё гэта забыць,
Пакуль над Хатынню звон болю грыміць.
Пакуль Курган Славы штыком зіхаціць,
А ў Брэсце заступніца-крэпасць стаіць.
Ты лепшая адзіная такая
І гэтых слоў пацверджанне я маю:
Пакуль ляцяць дахаты бацяны
Няма на свеце лепшае зямлі.
Гляжу я ў неба і прашу яго
Схавай Радзіму пад сваё крыло,
Ты - сімвал шчасця добрай долі
Не пакідай яе ніколі.
Да сонца рукі узнімаю
І да заступніцы звяртаюсь:
Маліся ўсім сэрцам Святло-Еўфрасіння
За нашу агульную маці – Радзіму!
ГАННА КОВАЛЬ
Свидетельство о публикации №118012304755