Душа нiколi не астыне...

***
Душа ніколі не астыне.
Ляціць, імчыць, крычыць яна  –
Ці ў палыне сваёй пустыні,
Ці як ад горкага віна.

Але яна гарыць і плавіць
Чужой душы халодны лёд,
Калі каханне яна славіць,
Калі вітае крыгаход.

І нават, калі ціха шэпча
Аб прабачэнні ўсіх грахоў,
Ці то глядзіць на сіні вечар,
Ці марыць пра сваю любоў,

Душа жыве і дорыць словы
Другой душы ва ўсе вякі.
І дзякуй ёй, і дзякуй мове
За вершаваныя радкі.

22. 01. 2018 г.


Рецензии