Дымiцца марозная далеч...
Памяці матулі
Дыміцца марозная далеч,
Зімовым дыміцца спакоем
У вопратцы белай, як старац,
Што моліцца над аналоем.
Ад шчырай шчымлівай сумоты
Душа напаўняецца болем.
Чароўныя дні пазалоты
Не вернуцца з восені болей.
Снягі замятаюць вяночак
Халодны на жоўтым грудочку.
Ніхто не аклікне “Сыночак!”
З аблеглага крыху пясочку…
Дыміцца марозная далеч
І мерзне над шляхам асіна.
У інеі белым, як старац,
Кудысьці брыдзе сіраціна.
22. 01. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118012205163