Начны анёл
Сярод паўночных аблачын.
Няўлоўна раптам узнікае,
Знікае раптам ў далячынь…
Бязмежная яго свабода.
З усмешкай ціхамірнай твар.
Ад боскасці яго прырода.
Ці з чалавечых вечных мар?
У змрочнай далі, без маны,
У зморы ад пакутаў лёсу,
Пачуй з палёў павеў зямны,
І гукі скрыпачцы з нябёсаў…
Свидетельство о публикации №118012104988