Куды пайсцi?

Направа шлях далёкі, цяжкі.
Налева лёгкі ды прасты.
Пазаду дзеці – хударляжкі.
Жывот у кожнага пусты.



Куды пайсці? Пайсці налева?
Там чарка ёсць,сухар ляжыць.
Направа плуг,зямля,пасевы,
Каса, ды воз, каля мяжы.



“Пайшлі направа, - цягнуць дзеці. -
Там людзі працаю жывуць.”
Усім так хочацца паесці,
А бацьку й к чарцы заглянуць…!


Рецензии