Успамин
Дранкай крыты дах.
Бабка кліча: “Слаўка,
з дрэва хутка злазь!”
Дзе ж там, прад вачыма
папяроўкі дзве,
а здаля дзяўчынка
не ідзе, плыве.
Ціхі дзедаў ганак.
Фантам жоўты ліст…
Ды было ўсё даўна,
а здаецца “dzis”.
Свидетельство о публикации №118012011760