Чорныя днi

Чорныя дні вайны,
Год сорак першы,
З чорнай варонаю побач.
Першы,
Другі, двадцаты
Гінулі салдаты
З ціхімі стогнамі.

… Гарэлі хаты
Пад сталінградам...

… Воіны змагаліся
Ў Авганістане.

Адстане,
Думалі ўсе,
Варона, ды не...

І вось у Чарнобыле,
На Палессі,
Выбух. Пажар.
На момант песні
Заціхнулі.

 -  Кар-р-р - 
Чуваць усюды.

Пакуты людзей
Зноў.
Смех дзяцей
Дзе здаровы?

Колькі яшчэ год
Будуць людзі ў бядзе
Ад смяротных падзей.
Калі назаўжды
Сціхнуць крыкі вароны?


Рецензии