Хай жыве Берагiня

Кожны трэці загінуў
У раёне Акцябрскім,
Хто ляжыць у магілах,
Хто ў магільніку брацкім.



А жывыя працуюц               
На палетках вясковых,
Весяляцца, танцуюць,
Дзетак росцяць здаровых.



Кросны ткуць як калісьці
Дзяды нашы рабілі.
Гэта роднае выйсце -
Гэта наша Радзіма.



Кожны трэці загінуў,
Ды не згіне Акцябрскі.
Хай жыве “Берагіня”  -               
Песня, музыка, пляскі!


Рецензии