Адл га
Прыкінуўся сабакам
Снег пачарнелы,
Толькі лапы і хвост
Тырчыць яшчэ белы.
Пад'язджаю бліжэй:
Не гаўкае,не кусаецца,
А улёгся ямчэй,
Каб спаць,а не лаяцца.
У дзень бо адліжны
Гурба,як сабака снежны,
Я ж праскочу увішна,
А самой аж смешна!
Гэтак пры дарозе,
На шэрай, брукаванай,
Снег ляжыць у знямозе,
Адлігай пакараны.
Тэмпературыць!
Лоб свой белы
Капрызна хмурыць,
Шчэ ацалелы!
І зусім сышоў на нет!
Зямля,бач,агалілася,
Ды ведае чалавек,
Што зіма прытаілася.
Вунь вячэрняя зара
На мароз барвеецца,
Значыць,злая зіма
Нікуды не дзенецца.
Вяду з ёю стасункі:
Калі ж ты,цётка-зіма,
Дасі свае дарункі,
Бо іх у мяне няма.
І боты з апушкай,
Мяккай ды белай,
Дай,зіма-душка,
Бо я ўкалела
На вятрах сіверных.
Як чароўная казка
Прыгодаў дзіўных
Мае торбу пад завязку,
Так і ты,мая белая,
І табе ж зімуецца!
Халадам ты верная,
Любіш ды мілуешся.
Адліга пацвельваецца,
Цяплом падуе,
На бок сонна павернецца
І дасць добрую дулю.
Схавай дулю прытка
у рукавіцу светлую,
Бо робіш брыдка,
Непрыветліва.
Прычакаем снегу,
Цукру несалодкага -
Вось будзе смеху,
Што адліга кароткая.
У Пракруставы ложак
Цяпер ты уклалася,
Над чалавекам нягожа
Так насмяялася!
Спужалася я ў дарозе,
"Сабака ляжыць",-думала,
І ніхто не абароніць, -
Вось бяда падсунула!
Адліга,дзень адліжны,
Са стрэх ужо капае...
А хто нам бліжні?
Біблія адказвае!
Свидетельство о публикации №118011704686