Старажытныя фарбы
Бедны мастака заробак.
Браў ён золат-яечка,
Выліваў на сподак
Жаўток-сардэчка.
Змешваў фарбы жоўтыя
Ды з яечкам,
Яшчэ ,бач,фарбаў торбу
Прыпасваў,бы навечна.
Дабаўляў фарбы
Золат-залацістыя,
Каб малюнак быў яркім,
Каб дзівосна-квяцістым.
Пускаў срэбных рыбак,
Яшчэ і залатых
Па хвалях хісткіх
У марскі блакіт.
І белыя птушкі
Пырхнулі ў неба,
І вятры сталі гушкаць
Залатое руно хлеба.
Так на карцінах яго
Старажытнае лета
Навечна расцвіло,
Як у вершах паэта.
Каб жа ведаць сакрэт
Старажытных фарбаў,
Дык і космас-сусвет
Дзівіўся б ,мабыць.
Мо,і таленту не трэба?
Каб толькі фарбы адно,
Дык адкрылася б неба,
У рай божы вакно.
Дык скажыце,фарбы,
Як па ўсім свеце
Вось такія скарбы
Трымалі у сакрэце?
Як каваль Ляўша
Шляпку для гваздоў
Выпільваў спярша
Для чатырох падкоў.
І не выцвітаюць-
Ўсё дзеля красы!
Кветкамі расцвітаюць
Старыя абразы.
Ды маўчаць фарбы,
Тайны не выдадуць,
І гэта праўда:
Сакрэта не выведаць.
Свидетельство о публикации №118011703793
Нет... всё путём, но раздражает)))
С уважением,
А.П,
Андрей Пшенко 26.01.2018 01:35 Заявить о нарушении