Бывае

Бывае, што патрэбна разлучыцца
З каханаю на некалькі гадоў.
Цягнік нясе цябе, у даль імчыцца
Па волі лесу міма гарадоў.


І вось яна сумуе, піша часта,
- Вяртайся, - кажа, - мілы, вельмі жду.
Другая выйдзе замуж, знойдзе шчасце.
Напіша: - Не пішы і не шкадуй.


А ты ідзеш, бушуе завіруха,
Ідзеш адзін сярод такой пургі
І шэпчаш сам сабе: - Не падай духам,
Хай будзе хораша ей там з другім.


Ды неяк страшна нават і паверыць, 
Што адзінокі ты цяпер зусім,
Ідзеш - і хочацца прасторы змерыць
Шырокім крокам велічным сваім.


І вось скрозь сцюжу, вецер ураганны,
Скрозь векавую матухну тайгу
Прыходзіць першая даволі нечакана
Нягледзячы на холад ды пургу.


Рецензии