Рушыцца уся надзея

Рушыцца ўся надзея,
Дзе я, і што са мной?
Вецер марозны вее,
Пахне зіма зімой.


Хвоі свае галіны
Звесілі да зямлі,
Будуць, ці не,хвіліны,
Такія як былі?


Сонца заходзіць рана,
Міма праходзіць час,
Ные на сэрцы рана
У кожнага з нас.


Ёсць у мяне надзея:
Каханне растопіць лёд,
Радасць душу сагрэе,
Згладзіцца міг няўзгод.


Рецензии