Смага

Каторы раз ён спрабаваў прабрацца.
Вада так блізка,але як дастаць?
І вось ён зубы сціснуў горда: -  Братцы,
Хвілінку мяне трэба пачакаць!


І ён папоўз. Чакалі ўсе з трывогай,
Але з надзеяй на яго зварот…
Такая недалёкая дарога,
Такі даволі цяжкі той паход.


Вось ён вярнуўся цэлы – з ім вадзіца.
У горле перасеў сухі камок.
Як хочацца, як хочацца напіцца,
Але такі маленькі кацялок.


Як хочацца памыцца хоць па пояс,
Прапаласкаць сухі ад смагі рот.
Ды раптам прагучаў камбата голас:
 -  Ваду аддаць да кроплі ў кулямёт.


І зноў паўзе салдацік па –пластунску
Па зраненай зямельцы беларускай…


Рецензии