Баран старшыня

Аднойчы на праўленні засядалі,
Ды справу нейкую адказную рашалі
Пятух,казел ды важны сам гусак.               
 - Ну значыць , так,  -
Сказаў пятух,
Сабраўшы весь птушыны дух:
- Я прапаную на месца рыжага ката
Цяпер жа барана паставіть,
Ен справу хуценька наладзіць.
Старшэйшым нашага двара
Яму даўно ўжо быць пара.


Казел скарэй сябе пачухаў,
Як і патрэбна быць, за вухам:
- Я згодны , - кажа, - з прапановай,
З кандыдатурай гэткай новай.


- Ну што ж, давайце абмяркуем,
За барана прагаласуем,
Ды разбяжымся хто куды, -
Гусак заўважыў малады.


Вось так баран стаў у руля,
Вышэй стаў галаву трымаць,
Не размаўляў ні з кім пасля,
Старшым мусіў называць.


Яму ж казалі,што павагу
Патрэбна розумам набыць,
Ды на такую вось заўвагу
Баран другое стаў рабіць


- Сумленна службу я нясу,
Усім я гэта дакажу, -
Сказаў баран, - Мне не ў прывычку,
Павешу я сабе таблічку,
Ды на таблічцы напішу
Старэйшых паважаць прашу.


Зрабіў ен гэта надта шпарка,
Прымацаваў яе да карка,
Але ніўкога нават вочы
Глядзець на барана не хочуць.


Ен у ката тады спытаў:
- Як жа ты ўсімі кіраваў?
- Ды так, як трэба - кажа кот, -
Павесь таблічку ты на хвост
Яшчэ адну, дык тая, можа,
Заўважыць старшыню паможа.


Мараль у гэтай басні ёсць такая:
Не наганяй на люд туман,
Баран заўседы есць баран.


Рецензии