Вечарэе. Стынуць сосны...

***
Вечарэе. Стынуць сосны.
І бяроз карункі млеюць.
І згасае дзень марозны.
І бярозы ледзянеюць.

Ледзянеюць думкі, рукі.
Крочу ціхенька дадому.
Сэрца стомленага гукі
Не даверацца нікому.

Ружавее і жаўцее
Далягляд над лесам цёмным.
І таксама ледзянее
І здаецца мне бяздонным.

Памалюся нанач Богу.
Зачыню душу, як дзверы.
І праз шыбу на дарогу
Пагляджу бы ў недаверы.

16. 01. 2018 г.


Рецензии