Я аддам усё, што маю

Я аддам усё, што маю,
Толькі пакахай.
Акрамя зямнога раю
Шчасця не шукай.



Мы з табою маем неба               
Сонца ды зямлю.
Што яшчэ, скажы нам трэба?               
Загадай – зраблю.



Прабяжыць жыццё дварамі,
Праляціць стралой,
Перапоўніцца гадамі,
Брызне белізной.



Час кароткі на імгненне
Я сабой спыню.
Ажывіся ў дзень вясенні,
І скажы: “Люблю”!



Мы растопім лёд зімовы
З сонцам удваіх.
За каханне, за прасторы
Будзь маёй заўжды!


Рецензии