На поунач плывуць аблачынкi...

***
На поўнач плывуць аблачынкі.
Ружова-блакітны прастор.
На твары маім – ні слязінкі.
На небе дзівосным – узор.

І ўсё, што здараецца, трэба
Мне неяк прайсці, перажыць.
Ёсць неба, кавалачак хлеба,
Няма толькі, чым даражыць.

Ні роднае вёскі, ні мамы,
Ні таты – даўно ўжо – няма.
Шнары на душы, нібы храмы.
За вокнамі – толькі зіма.

Я тым даражу, што ёсць хата,
І тым, што жывём без вайны.
А ў тым, што народ небагаты,
Яго я не бачу віны.

Народу ці быць вінаватым?
Дай Бог, каб ён жыў без вайны.
Над полем, над лесам, над хатай –
Аблокаў зімовыя сны…

15. 01. 2018 г.


Рецензии