Жанчынам

Дзень веснавы заліты светам,
Цячэ вадой расталы снег.
Цяплом з нябёс зямля сагрэта,
Кругом вяселле, гоман, смех.



Цяплом жанчын сагрэта хата.
Цяпло мужчын - цяпла прамень.
Цяпло к цяплу - і будзе свята.
Прыйшоў з вясной жаночы дзень.



Са святам вас усе жанчыны!
Жывіце светлым днём надзей.
Глядзіце добрымі вачыма
На ўсё, што побач, і далей.



Жыццё нікога не шкадуе.
Там плач дзяцей, там агарод…
Але жанчына не бядуе,
І праз балота знойдзе брод.



Дзень веснавы заліты светам.
Расталы снег цячэ вадой.
Цяплом мужчын вы ўсе сагрэты.
Дабра ў жыцці вам, як адной!


Рецензии