Завочнiкi

Вучыцца пачалі – няма спакою:
Канспекты, кніжкі, позіркі дзяўчат.
Мы тройкі горда зарабляем з боем,
Не падаемся ў цяжкі час назад.


Між намі сувязь з кожным днем мацнее,
Але рады становяцца радзей,
Таго, хто хоча знаць, але не ўмее,
Не пакідаем аднаго ў бядзе.


Бывае, ў галаве гуляе вецер,
Бывае, што з дзяцінства не вязе,
Але із групы нашай кожны трэці
Другімі марамі цяпер жыве.


Дык вып’ем чарку хмельнага напітку,
Таварышаў успомнім дабрыней,
І як на фронце памаўчым хвілінку,
Заглушым страты чаркаю другой.


Нас не зламаць, але ж няма спакою:
Канспекты, кніжкі, позіркі дзяўчат.
Мы тройкі горда зарабляем з боем, 
Не падаемся ў цяжкі час назад.


Рецензии