Развiтанне
Забірае ціха год з майго жыцця.
Зноў ці прыдзе лета? Зноў ці будуць зімы?
Я гляджу, а ў небе жураўлі ляцяць.
Сярод гэтых птушак голас твой знаёмы.
На зямлю глядзіш ты, на мяне з журбой.
Адплывае лета ціха ў край паўднёвы
З крыкам жураўліным, з днём былым, з табой.
Я рукой махаю, і крычу, што сілы:
– Будзь заўжды шчаслівай і вясёлай будзь!
Голас мой забіты крыкам жураўліным.
Я гляджу, як годы ўдалячынь плывуць.
Свидетельство о публикации №118011503613