Навошта нам войны

Вецер паўночны ваюе з паўднёвым.
Неба маланкай страляе ў зямлю.
Людзі, навошта таксама вам войны,
Светлы каб разум знішчаўся ў баю?



Хопіць усім бульбы, солі, ды хлеба.
Шчыра хай дзеці смяюцца заўжды.
Гляньце, якое бясконцае неба,
Сонейка свеціць, квітнеюць сады.



Так не ахвота ад кулі памерці.
Хтосьці ж загіне ў час страшных падзей.
Войны паганыя -  выдумкі смерці.
Ежа яе – гэта душы людзей.


Рецензии