Прыцерушыу сняжок зямлю...
Памяці маці
Прыцярушыў сняжок
Зямлю маю,
Як рану…
М. Башлакоў
Прыцерушыў сняжок зямлю…
Загойваецца рана?
З зямлёю разам боль цярплю…
Дзе ж ты цяпер, Таццяна?
Твой нумар больш мне не набраць
І ты не скажаш слова…
Снег белы будзе замятаць
Зямлю маю нанова…
Малюся ў гэтай цішыні…
У жудаснай... зімовай.
Туды імкнешся, дзе сыны,
Дзе замярзаюць словы…
Чаму ж малюся? Не пачуць
Табе мяне ніколі…
Над галавой снягі плывуць,
Мятуць снягі над полем…
14. 01. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118011404006