Цi будуць вершы?

Бягу шпарка, сціскае дыханне,
Па палях, па дарогах лясных.
Я збягаю ад ночы да рання,
Ад халоднай зімы да вясны.



Можа там, між вясною і летам,
Знайду ноччу я сонца прамень,
Непрыкметную папараць – кветку,
Можа там жа знайду і сябе.



І адразу дабавіцца сілы.
Парушая кругом цішыню,
Падрастуць і расправяцца крылы,
Я арлом узлячу ў вышыню.



Але трэба знайсці тую кветку,
Ноччу сонца жаданы прамень,
І сябе ці вясною, ці ў летку.
Ну знайду, а што потым, далей…?


Рецензии