Шчасця нам бы хоць трошкi з нябёс
На Палессе вясновай парой.
Дождж з нуклідаў, ды горкія злёзы
На радзіме маёй.
З дня на дзень і гады праляцелі,
Рану ліжа няшчасце, бы соль.
Што цяпер у бятонным тым целе?
Не дай, божа, другі людскі боль.
Ну няўжо мы не знойдзем сілу
Супакоіць нясчасных людзей.
Пад рэактарам вырыць магілу,
Закапаць яко мнозствам надзей.
Ды з палетак сабраць увесь атам,
Утапіць у людскім моры слёз.
Людзі просяць у бога ўпарта,
Шчасця нам бы хоць трошкі з нябёс.
Свидетельство о публикации №118011403321