Расiнка

Ізумруднаю расінкай
Называў яе каханы,
Белым зайчыкам у зімку,
Птушкай ласкавай у маі.


Ды не думаў яе любы,
Што жартуе вольны вецер,
Быццам іх каханне згубіць
Можа лепшае на свеце.


Наганю, сказаў, я пылу
На крыштальную расінку.
Каб ад горачы застыла
На вачах яе слязінка.


Што ты робіш вольны ветер?
Бачыш рушыцца каханне.
Можа хочаш нашай смерці,
Што так тужысся старанна?


Адгані аблокі пылу,
Зберажы,прашу,расінку.
Бо без мілай свет не мілы
Ні на дзень,ні на хвілінку.


Рецензии