Радзiмы край
Вада ціха плыве ўдалячынь…
На пагорку стаіць горад Рэчыца,
Кут радзімы, мой дом, мой пачын.
Старажытны гадамі ды славаю,
Горад чысты, душой малады…
Гусакі нафтавышак, трывалыя,
Б’юць паклоны багатай зямлі.
Палі збожжам ды бульбай багатыя.
Лясы поўныя ягад, грыбоў.
Вёскі славяцца песнямі, жартамі,
Што прыдбалі калісь ад дзядоў.
Сонца шчыра з нябёс усміхаецца.
Людзям дарыць і свет і цяпло.
Птушак песні чуваць разам з раніцай -
Гэта ў свеце жыцця хараство.
Над Дняпром з сівізной туман сцелецца.
Рыба мірна пляскоча ў вадзе.
На пагорку стаіць горад Рэчыца.
Край радзімы, кут добрых людзей.
Свидетельство о публикации №118011302168