Дзяцiнства цень

Цячэ вада паволі і нястомна.
На танцах кружыць моладзь ля ракі.
Дзяцінства цень у водным тым раздоллі
Дзіравай сеткай ловяць рыбакі.



Цудоўна сустракаць світанак летам,
Заўжды быць побач, горача любіць.               
І ёсць ахвота па раллі нагрэтай
Прабегчы басанож так, як калісь.



Няхай праходзяць з намі дні і ночы,
А рэчка не пакіне берагі.
Да нас дзяцінства павяртацца больш няхоча,
Як і той час, даволі дарагі.


Рецензии