Здаецца часам...

***
          Ад Радзімы,
          Якой ні была б,
          Не адракуся ніколі я…
                Міхась Башлакоў

Здаецца часам, што мая краіна
Не прызнае ні ў чым сваёй віны.
Іду па ёй, ды колкая ажына
Трыножыць ногі… І званы… Званы

Гудуць над ёй, нібы па чымсьці плачуць.
Мо па журбе атручаных лясоў?
Ці па дзіравай беларускай хаце?
Ці то па мове, што жыве без слоў?

Ці то па тым, што цяжка ў ёй сіротам?
Ці, можа, хворых кінула яна?
Ах, колкая ажына, што пад плотам,
Чаму трыножыш сэрца, як мана?

12 – 13. 01. 2018 г.


Рецензии