Журавы над Палессем

Узнімаючы стронцый
Пад нябесы, да сонца,
Журавы над Палессем ляцяць.



У далекія далі
Яны боль наш узялі,
Каб там праўду пра нас расказаць.



Каб усюды, паверце,
На вялізнай планеце
Кожны змог стогны нашы пачуць.



Узнімаючы стронцый
Пад нябесы, да сонца,
Журавы над Палессем плывуць.


Рецензии