Бяда
Ад чарнобыльскіх страшных падзей.
Дарагою цаною заплачана
За памылкі саміх жа людзей.
Душыць нас не туман - радыяцыя.
Не канчаецца гора мяжа.
Уздыхнуць не дае нам тут станцыя,
Не патушаны болю пажар.
А ўздыхнуць так ахвота па- простаму
Сярод нашых прыгожых мясцін,
Ды прайсціся сцяжынкамі роснымі
Між бярозак, дубоў ды асін.
Але голас даносіцца з вечнасці:
“Не ступі! Не бяры! Не чапай!”
Гэта голас зямлі пакалечанай,
Гэта ;любы пакутны наш край.
Свидетельство о публикации №118011201373