Ад кахання да смерцi шлях зусiм недалекi
Ад кахання шмат болю, хваляванняў ды склокаў.
А было гэта дзесь ці, знаю што на купалле,
Хлопец з дзеўкай кахалісь да самога аж рання.
Губы губы шукалі, губы песцілі грудзі,
І не ведалі дзеткі, што з каханнем іх будзе.
Яны бачылі толькі шчасця добрыя слёзы.
Ад братоў жа дзяўчыны пайшлі хлопцу пагрозы.
Не згадзіўся той хлопец упускаць сваё шчасце,
Захацеў ён каханую ночкай украсці.
Ды яна ж і сама была вельмі за гэта,
Пасля ночкі кароткай на купалле, што летам.
Ды браты разгадалі хлопца з дзеўкай задуму,
А ніхто пра такое не згадаў бы й падумаць.
Ноч была на купалле надта вельмі кароткай,
Засталося ж каханне надзвычайна салодкім.
І лятае цяпер тое шчасце па свеце,
То туды, то сюды, яго гойдае вецер.
Душы тожа лятаюць, дзсь ці там у паднябессі,
Хлопца з дзеўкай нястала, што жылі на Палессі.
Свидетельство о публикации №118011102093