Цiшыня ды спакой

Вечарэе наўкол. Выйшлі людзі.
Мы адны, цішыня ды спакой.
Твае белыя пругкія грудзі
Гладжу цвердай шурпатай рукой.



Я шапчу: ”Мая мілая фея,
Ад чаго ты так крэпка дрыжыш?
Ля цябе я душой маладзею,
Ты ўся полымем побач гарыш”.



Разыгралася зноў навальніца,
Дождж па шыбах іграе ў акне,
Мая любая грому баіцца,
Прытулілася ўся да мяне.


Рецензии