Ноч над вёскай

Сонцу ўслед ноч бяжыць з усёй сілы.
Промні тухнуць, знікаюць кругом.
Вецер хмары таўчэ злосна ў спіну.
Месяц выпаўз, павіснуў сярпом.



Змрок  усё засланіў, толькі зоркі
Замярзаюць у небе, дрыжаць.
Чорна- сінія снежныя горкі
Святлом месячным крыху гараць.



Вецер сціх, спаць рыхтуецца вёска.
Недзе ў цемры чуваць брэх сабак.
Замярзаюць асінкі, бярозкі.
Каля стога спіць зайчык - дзівак.



Сука кліча сабак пагуляці.
На мароз кукарэкнуў пятух.
Вёска спіць. У апошняе хаце
Святла позні агеньчык патух.


Рецензии