Нiколi час не уласны вершам

Мой шлях пачаўся ад парога.
Пакуль я рухаюсь - жыву.
Адна цяпер вядзе дарога
Мяне да краю да другога.
На сэрцы кропелькі трывогі:
Дзе я цяпер? Сябе заву.



Ніколі час не ўласны вершам,
Блукаю ў думках і пішу.
Я не апошні і не першы,
І не скажу, што самы лепшы,
Я аддаю, разбагацеўшы,
Сябе з радкамі і душу,
Пакуль пішу.


Рецензии