Я у вёску прыеду

Я ў вёску прыеду к бацькам да парога,
У маці з вачэй я слязінку змахну,
Прылягу на траўцы ў шумлівых таполях –
Успомню дзяцінства праз покрыва сну.



Мне ветрык зноў шэпча праз сон, забаўляе.
“Даўно я не бачыў цябе тут, сябрук”  –
Мне нейкая птушка з галін праспявае.
І дзятлік пастукае недзе “тук-тук”.



Шум дрэў мне адразу напомніць былое  -
Працоўныя будні, смех шчыры дзяцей.
Пра наша дзяцінства, такое святое,
Са мнозствам прыгод і вясёлых падзей.



Мы гуртам раслі, набіраліся сілы.
Гулялі, палілі агонь з сухіх дрэў.
Асветлены полымем вобраз дзяўчыны
Заўжды ў маіх думках бясконца гарэў.



Здаецца, я зноў маладзею душою,
Лячу да сябе праз гады ў вышыні,
То ў вёску, то з вёскі. Дзяцінства святога
Дзе ж дзеліся дзіўныя добрыя дні?


Рецензии