Паглядаю з журбой на далонi
Паглядаю з журбой на далоні.
Шлях у думках мінулы плыве,
Скачуць быстра гады, быццам коні.
Стартаваў я калісь, як і ўсе,
Так спяшаўся да фінішу першым.
Прыляцеў, паглядзеў, а далей…?
Толькі вы, толькі я, толькі вершы.
Адчуваю турботу душы.
Зажыве, можа, рана з гадамі.
Сэрца ж просіць: жыві і пішы.
Хто ж надхнення цяпер нагадае?
Засланяю рукамі ўвесь свет,
Паглядаю з журбой на далоні.
Шлях у думках што будзе плыве,
Не ганіце гады мае, коні…!
Свидетельство о публикации №118011001624