Адкуль мы узялiся?

Адкуль мы ўзяліся на гэтай планеце,
Жылі дзе раней праз мільёны гадоў?
Мо проста здалёк прыляцелі ў ракеце,
Дык дзе ж нам шукаць нашых дальніх братоў?




Зямля накарміла нас тут і сагрэла,
Дала нам прытулак – працуй ды жыві, –
Але засталася нястомная вера,
І жаль аб мінулым застаўся ў крыві.




Навокал лясы, паўнаводныя рэкі,
Працуюць машыны, гартуецца сталь…
А думкі імкнуцца знайсці шлях далёкі.
Так вабяць нябёсы, блакітная даль!


Рецензии