Сахара
Пясок пад нагамі, нібыта вуглі на кастрышчы.
Пякельнае сонца. Ад смагі зямля вар'яцее.
Дыханне яе замірае на тым папялішчы.
Барханы, калючкі, ды яшчаркі ў пошуках ежы.
У панцары цяжкім марудзяць хаду чарапахі.
І толькі вярблюд той пустыні спрадвеку належыць --
На спіне нясе яе тлумныя думкі і пахі.
Мільёны слядоў праглынаюць пясчаныя рэкі,
Што толькі ўначы прыпыняюць разбег і цячэнні.
Стаў дождж для пустыні, бы госць незапрошаны, рэдкі --
Да песні ягонай прыслухаўся месяц вячэрні.
Я чуў, як Сахара ірвалася з пекла на волю,
Нібыта душа, што заўчора пакінула цела.
Пустыня чакала начы і чакала спакою.
Гарачае сэрца Сахары ад болю трымцела.
Свидетельство о публикации №118011012551