Туман

Мы з табою ў бары
Ўдвух збіралі грыбы.
Дзе ж вы браткі ад нас пахаваліся?
Сам учора збіраў,
Дык кашолку набраў,
Толькі парачка сёння папалася.

               
Эх грыбочкі- грыбы,
Вы на пару і мы.
Вы ў кашолцы, а мы пад асінкаю.
А туман- чарадей,
Заблукаў у траве,
На лістах серабрыцца расінкамі.



Дык нарвём жа травы,
А наверх два грыбы,
Каб вяскоўцы хоць з нас не дзівіліся.
Дома скажам, што ў рань
Густы вельмі туман,
Сівізною над травамі сцелецца.



Заўтра пойдзем ізноў...
Знойдзем болей грыбоў,
Заўтра рана туман мо развеецца.


Рецензии