Сябру па пяру
Час ідзе, але ты, мусіць, здаўся.
Вецер музу зрывае з лістоў –
Разгуляўся.
Восень рве павуціну надзей.
Трошкі б сіл ды здароўя.
На паперу тваю ўсё радзей
Пападае ад сонейка промняў.
Месяц шэпча, нагнуўся: ” Пішы.
Хопіць, - кажа, - для гэтага часу.
Падымайся ў прастору вышынь, –
Не здавайся!”
Але думкі бягуць чарадой.
Сляды ціха змываюцца часам.
Ты на беразе тым за ракой.
Мусіць, там тваё шчасце.
Свидетельство о публикации №118010902567