Загарэлася зорка на небе

Загарэлася зорка на небе,
З плачам выйшаў на свет Чалавек.
Хопіць ласкі, цяпла, хопіць хлеба.
Падрастай, жыві крэпкі на век!



Прабягаюць гады так старанна.
Сонца, вецер, туман ды жара.
Садзік, школа, юнацтва, каханне.
Працы час, потым схілу пара.



Не закончаны справы зямныя,
Вабіць зноў мір другі ў далячынь.
Ці пабыць? ці пайсці? сэрца ные.
Што далей у прасторах вышынь?



Зорка ў небе за ноч дагарэла,
За шырокай упала ракой.
Ну, куды ж ты, душа, паляцела?
У сусвеце дзе знойдзеш пакой?


Рецензии