Добрая мiлая мацi

Добрая мілая маці
Не кіне ў бядзе дзіцяці.
Ад добрай, любай матулі
Хораша, светла, утульна.


Яна нас малымі бачыць,
Калі дзяцей нашых няньчыць.
Яна нам аддасць, калі трэба,
Апошні кавалак хлеба.


Калі ж яе свята настане? –
Тады мо, як жыць перастане?
Жывіце, шануйце маці,
Пакуль яна ёсць у хаце!


Рецензии